У Беларусі выздаравелі і выпісаны 30 103 пацыенты з COVID-19
У Беларусі на 14 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 30 103 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 53 973 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 733 788 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 308 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.