У Лунінцы ад COVID-19 загінуў настаўнік мастацкай школы

Источник материала:  
У Лунінцы ад COVID-19 загінуў настаўнік мастацкай школы
Сяргей Рікхтер / "Медиа-Полесье"

Сяргею Рыхтэру было 59 гадоў, з ім развіталіся на гэтым тыдні, паведамляе "Медыя-Палессе".

З 25 гадоў ён хварэў цукровым дыябетам. І ўвесь красавік знаходзіўся дома па рэкамендацыі лекараў. У траўні ён адчуў недамаганне і апынуўся ў бальніцы:

Паклалі ў бальніцу. Тэст на коронавирус пацвердзіўся. Лячылі усімі магчымымі і, я б нават сказала, немагчымымі спосабамі. Але імунная сістэма з-за хвароб апынулася занадта слабой. Бо ён трымаўся шмат гадоў на таблетках, — распавяла яго жонка Валянціна Міхайлаўна.

Спецыяльнасць выкладчыка па класе баяна Сяргей Уладзіміравіч атрымаў у Брэсцкім музычным вучылішчы, кіраваў самадзейным аркестрам народных інструментаў. Працаваў баяністам РДК, акампаніятарам клуба чыгуначнікаў, выкладчыкам па класе баяна Палескай ДМШ, затым — у Лунінецкай дзіцячай школе мастацтваў.

←В Оперном театре - вспышка коронавируса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика