Дзень абароны дзяцей: “Усміхніся, планета, у аб’ектыве — лета!”

Источник материала:  
Дзень абароны дзяцей: “Усміхніся, планета, у аб’ектыве — лета!”

арганізатары і ўдзельнікі свята

Пусть каждый ребёнок не будет обижен,

Пусть станет дороже, роднее и ближе —

Не только сегодня, в день первый июня —

В любой день недели, и в праздник, и в будни.

Дзень абароны дзяцей — гэта не толькі радаснае свята для хлопчыкаў і дзяўчынак, але і напамін грамадству пра неабходнасці абараняць правы дзяцей, рабіць усё магчымае для таго, каб яны раслі шчаслівымі і здаровымі, вучыліся і займаліся любімымі справамі, а ў будучым сталі выдатнымі бацькамі і дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Лагодныя ўсмешкі, звонкі, гарэзлівы смех панавалі 1 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры. Спецыялісты ўстановы сумесна з раённым камітэтам ГА “БРСМ” арганізавалі свята для дзяцей “Усміхніся, планета, у аб’ектыве — лета!”. На мерапрыемства завітала вялікае мноства дзяцей рознага ўзросту: ад вельмі маленькіх — да падлеткаў. Побач з хлопчыкамі і дзяўчынкамі былі іх матулі, бабулі. У душы кожнага быў вясёлы настрой.

Ірыска і Карамелька — вядучыя свята — на працягу гадзіны забаўлялі і весялілі дзяцей. Дарэчы, мерапрыемства пачалося з дабрачыннай акцыі “Падары цацку дзецям!”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на свята кожны са сваімі любімымі цацкамі або кніжкамі, якія аддалі ў агульную скарбонку для патрэб сваіх равеснікаў з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, бо радасць дзіцячага свята ў поўнай меры павінен адчуць кожны, нягледзячы на пэўныя жыццёвыя складанасці.

Дарослыя раздалі хлопчыкам і дзяўчынкам рознакаляровую крэйду і папрасілі на пляцоўцы намаляваць сваё бачанне шчаслівага дзяцінства, сваёй сям’і і светлай будучыні. З вялікай ахвотай дзеці заняліся гэтай справай. Многія бацькі таксама далучыліся да сваіх сыноў і дачушак, дапамагаючы адлюстраваць у малюнках шчасце і радасць, пазітыўны настрой і ўсмешкі.

Дзень абароны дзяцей: “Усміхніся, планета, у аб’ектыве — лета!”

дзеці малявалі разам з дарослымі

Весялосці і радасці прысутным дадавалі песенныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў узорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея”. Бадзёрыя дзіцячыя галасы звонка гучалі над гарадскім пасёлкам.

А якое ж свята без падарункаў і сюрпрызаў? Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Міхаіл Пугаўка паклапаціўся пра тое, каб свята запомнілася ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія завіталі ў той дзень на мерапрыемства. Арганізатары кожнаму ўручылі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу дзіцячых малюнкаў, а таксама салодкія прызы.

— Сёння вельмі важна, каб усе дзеці ў поўнай меры адчувалі свята, — сказаў Міхаіл Часлававіч. — Усе мы, дарослыя, былі ў іх узросце і ведаем, як неабходны ім клопат, увага з боку старэйшых. Упэўнены, што сёння мы разам з работнікамі культуры падарылі дзецям бадзёры настрой і незабыўныя хвіліны радасці.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.