У Беларусі выздаравелі і выпісаны 19 195 пацыентаў з COVID-19
У Беларусі на 2 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 19 195 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 44 тыс. 255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 562 тыс. 945 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 243 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.