«Мафія прачынаецца». Паслухайце беларускіх музыкантаў, якія атрымалі за сваю песню 1500 рублёў
Песня «Мафія», якую стварыў мінскі гурт PyLai на аднайменны верш Віктара Жыбуля, стала лепшай на конкурсе «Вяртанне-6». Мэта праекта — пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 год). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта.
Відэа: TuzinFMПераможцы атрымалі галоўны прыз — 1500 беларускіх рублёў на рэалізацыю сваіх творчых задумаў.
Таксама ў фінал конкурсу, які ладзілі фонд «Вяртанне» і партал TuzinFM, увайшлі гомельскі гурт «Юность» (песня на верш Віталя Рыжкова «Вяртайся»),
Відэа: TuzinFMвыканаўца Марыя Чапрасава з Барысава (песня на верш Антона Рудака «Горад вёсак»),
Відэа: TuzinFMа таксама Валерыя Суравіцкая з праекту LEAR — выканаўца песні «Планета знасіла сваю арбіту» на верш Віталя Рыжкова.
Відэа: TuzinFMУ журы конкурсу ўвайшлі спявачка Руся, паэт Андрэй Хадановіч, музыка Алег Хаменка, саўндпрадзюсары Барыс Календа і Павел Сініла, дызайнерка Наста Шастак ды арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч.