Каранавірус! Мы ўсе памром: як клікбэйт змяніў расклад у беларускім "Тэлеграме"

Источник материала:  
Каранавірус! Мы ўсе памром: як клікбэйт змяніў расклад у беларускім "Тэлеграме"
Нават у часе пандэміі людзі не адмаўляюцца ад смартфонаў / Reuters 

Пандэмія COVID-19 бясспрэчна прывучыла людзей часцей і дбайней мыць рукі. Аднак інфармацыйная гігіена праз каранавірус з кожным днём церпіць усё больш. Прычым пытанні ёсць не толькі да дзяржСМІ, але і да "Тэлеграма" — незалежнай платформы, каналам на якой многія давяраюць.

У беларускім сегменце ТГ з'явіліся і хутка выйшлі ў топы некалькі аднатыпных каналаў, якія дзясяткамі штампуюць пасты пра каранавірус. Яны ўсе агрэсіўна рэкламуюцца фразамі ў духу "Медыкі просяць дапамогі і пішуць пра жэсць у Мінску!”. І яшчэ адна дэталь: гэтыя каналы — закрытыя, гэта значыць іх нельга чытаць, не падпісаўшыся. Так іх адміністратарам лягчэй набіраць чытачоў.

Канал ютуб-блогера Сцяпана Святлова NEXTA_tv па-ранейшаму лідзіруе ў беларускім "Тэлеграме" з амаль 270 тысячамі падпісчыкаў. Яго другі канал памяняў назву з NEXTA LITE на NEXTA LIVE, таксама "закрыўся" і з 193 тысячамі цяпер займае трэцяе месца. Паміж імі — новы гулец: канал "Беларусь Online", у якога цяпер 206 тысяч чытачоў. Ветэран "Тэлеграма" "Беларусь головного мозга" яшчэ год таму, да ўзлёту NEXTA, быў самым папулярным блогерам на гэтай пляцоўцы, а цяпер апусціўся на чацвёртую пазіцыю са 115 тысячамі падпісчыкаў. 5-е, 6-е і 7-е месцы цяпер таксама займаюць пачаткоўцы: "Беларусь Сейчас" (96 тысяч), "Коронавирус Беларусь" (82 тысячы) і "Говорит Беларусь" (70 тысяч) адпаведна.

 

←Лукашэнка: у БНТУ да самаізаляцыі ад каранавіруса падышлі безадказна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика