5 жыхароў Віцебскай вобласці пералічылі махлярам больш за 8,5 тысячы долараў ЗША

Источник материала:  
25.01.2012 10:46 — Новости Авто

5 жыхароў Віцебскай вобласці пералічылі махлярам больш за 8,5 тысячы долараў ЗША


Пяць жыхароў розных населеных пунктаў Віцебскай вобласці пералічылі махлярам больш за 8,5 тысячы долараў ЗША за быццам бы выйграныя аўто. А жанчына перавяла долары аж у Гану.

У сетцы інтэрнэт актыўна дзейнічаюць махляры, якія падрабляюць сайты аплатных сістэм і ажыццяўляюць масавую рассылку СМС-паведамленняў з-за мяжы беларускім абанентам сотавай сувязі. Як расказалі "Звяздзе" спецыялісты па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама, махляры звычайна ўказвалі ў СМС-паведамленні, што грамадзяне выйгралі дарагі аўтамабіль (напрыклад, "Аўдзі А6" або "БМВ Х5") або буйную суму грошай, і прапаноўвалі зайсці на падроблены сайт у інтэрнэце, дзе будзе паказаны нумар мабільнага тэлефона шчасліўчыкаў без некалькіх апошніх лічбаў...

Далей махляры прапаноўвалі звязацца з імі па тэлефоне ці электроннай пошце і пачыналі вымагаць грошы для "афармлення выйгрышу", "аплаты стаянкі аўтамабіля", "перагонкі аўто" і гэтак далей. Летась пяць жыхароў розных населеных пунктаў Віцебскай вобласці пералічылі махлярам больш за 8,5 тысячы долараў ЗША.

Гэтак жа махлярамі выкарыстоўваецца спосаб падману, калі карыстальніку інтэрнэту па электроннай пошце прыходзіць ліст пра тое, што ён атрымаў спадчыну і яму прапануецца дапамога па яе афармленні за вялікае ўзнагароджанне. Затым махляры падчас перапіскі ў сетцы інтэрнэт пачынаюць вымагаць грошы ў некалькі этапаў. Быццам бы на афармленне неабходных дакументаў, даверанасць, аплату паслуг адвакату... Так, жыхарка аднаго з гарадоў Віцебшчыны пералічыла махлярам аж у Рэспубліку Гана каля 8 тысяч долараў ЗША.

Прыцягнуць да адказнасці тых, хто займаецца такімі відамі махлярства, праблематычна, канстатуюць спецыялісты. Бо нялёгка адшукаць зладзеяў, якія хаваюцца ў сусветным павуцінні. І, натуральна, не пакідаюць свае сапраўдныя прозвішчы і нумары кантактных тэлефонаў. 
←Любителей прокатиться подшофе не пугают большие штрафы и запрет на вождение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика