Выдачу новых пасведчанняў для кіроўцаў перанеслі на месяц
10.01.2011 13:16
—
Новости Авто
Выдачу новых пасведчанняў для кіроўцаў перанеслі на месяц
Новыя пасведчанні кіроўцы пачнуць выдаваць з 1 лютага. Спачатку гэта планавалася з пачатку года, але па тэхнічных прычынах давялося перанесці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшы інспектар мінскай ДАІ Юры Карняевіч.
Карняевіч: "Не ўсе заканадаўчыя акты прыведзеныя ў адпаведнасць з выдачай данных пасведчанняў кіроўцы. Цяпер будзе выдадзеная пастанова аб прыёме і здачы кваліфікацыйных іспытаў, бо адкрыюцца новыя катэгорыі. З 1-га лютага пачнуцца выдачы".
З 29 сакавіка паехаць за мяжу па старых правах не атрымаецца. Згодна з Міжнароднай канвенцыяй “Аб Дарожным руху”, нашы кіроўцы павінны мець пасведчанні міжнароднага ўзору. Між тым па старых правах можна будзе ездзіць па Беларусі.