“Таёта” адклікае 1,5 млн аўто

Источник материала:  
21.10.2010 21:02 — Новости Авто

Японскі канцэрн Toyota Motor Corp. абвясціў аб чарговым адкліканні 1,5 млн аўтамабіляў па ўсім свеце.

Спецыялісты кампаніі выявілі дэфекты бензапомпы і тармазных цыліндраў у 11 мадэляў. Па іх словах, непаладку неабходна ліквідаваць, бо з часам яна будзе ўплываць на тармазныя характарыстыкі.

Акцыя закране аўтамабілі, выпушчаныя ад мая 2002 года да сакавіка 2006 года:

Toyota Avalon, Crown, Highlander, а таксама Lexus GS 300, IS 250 і IS 350

-- 740 тыс. машын у ЗША і 600 тыс. у Японіі. 50 тыс. аўто будзе адклікана ў Еўропе, 60 тыс. -- у Кітаі, 30 тыс. -- у Аўстраліі і 50 тыс. -- у некалькіх азіяцкіх краінах.

За апошні год карпарацыя Toyota адклікала з-за розных дэфектаў, часта патэнцыйных, каля 10 млн аўто па ўсім свеце. Так сур’ёзная кампанія дбае пра свой прэстыж і бяспеку кліентаў.

Падзяліцца навіной: 
СМ

←Chrysler отзывает более 26 тысяч автомобилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика