Новыя пасведчанні кіроўцы пачнуць выдаваць са
Пра гэта паведаміў сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.
«Усё неабходнае для выпуску пасведчання кіроўцы ўжо ёсць», — запэўніў ён.
Пасведчанне новага ўзору будзе поўнасцю адпавядаць міжнароднаму ўзору. Пасведчанне прадугледжвае 11 вадзіцельскіх катэгорый і падкатэгорый (АМ — мапед, А і А1 — матацыклы аб’ёмам да і звыш 500 кубічных сантыметраў, В, C, D і інш.).
Пры гэтым, як падкрэсліў начальнік упраўлення, пасведчанне будзе сур’ёзна абаронена. «Падрабіць яго будзе практычна немагчыма», — лічыць ён. Новае пасведчанне кіроўцы прадугледжвае наяўнасць асабістага подпісу грамадзяніна, змяшчае тэкст на беларускай, рускай і англійскай мовах і будзе падобнае на пластыкавую картку.
Разам з тым пасведчанні кіроўцы старога ўзору ў Беларусі адмяняць не будуць.