На аўтарынках пануе "цішыня"
07.06.2010 09:18
—
Новости Авто
У выходныя карэспандэнт Еўрарадыё наведаў аўтамабільны рынак “Ждановічы”, каб паглядзець, што там прапануюць і па якім кошце. На кожнага з патэнцыйных пакупнікоў прыходзілася прыблізна па 7-10 машын на продаж.
Тое, што адбывалася на рынку ў суботу, адзін з прадаўцоў патрыманых аўтамабіляў з-за мяжы апісаў ёмкім словам “цішыня”. Прапановаў шмат, прычым большасць з аўто былі прыгнаныя з Нямеччыны, Францыі альбо Бельгіі не больш, як месяц-паўтары таму. Па назіраннях Еўрарадыё, на кожнага з патэнцыйных пакупнікоў прыходзілася прыблізна па 7-10 машын на продаж. Пацвердзіў гэта назіранне і прадавец Сяргей.
Сяргей: “Пакуль ажыятаж спаў і продажаў практычна няма”.
Падтрымаў яго і сусед па месцы на рынку Аляксандр з дзевяцігадовым “Фордам” з нямецкімі транзітнымі нумарамі.
Аляксандр: “Людзі нечага чакаюць, а чаго чакаюць, я не ведаю. Я ж не магу за некага адказваць альбо нечыя думкі чытаць”.
Але чытаць думкі пакупнікоў не вельмі складана. Нагадаю, 26 траўня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі заявіў, што абяцанага з 1 ліпеня павышэння растаможкі для фізасоб не будзе. І калі раней людзі спяшаліся набыць сабе машыну пакуль растаможка, а адпаведна і кошты, не выраслі, то зараз яны вырашылі перачакаць. У надзеі на тое, што такое рашэнне беларускіх уладаў прымусіць цэны на рынку патрыманых аўто скаціцца ўніз.
Эксперт Дзмітрый Навіцкі ўпэўнены, што акурат сёння самы зручны час для таго, каб набыць сабе машыну.
Дзмітрый Навіцкі: “Для тых, хто хоча набыць аўтамабіль, цяпер зручны час. Бо не сакрэт, што шмат хто набыў па 2, а то і па 3 машыны, у спадзяванні зарабіць, перапрадаўшы іх даражэй. Але гэтага не будзе. Да таго ж зараз у нас традыцыйнае летняе зніжэнне коштаў. Летам людзі менш набываюць машыны. Ажыўленне звычайна пачынаецца як мінімум у сярэдзіне верасня, а то і ў пачатку кастрычніка. Таму прагназаваць на жнівень можна вельмі добрыя кошты на аўтамабілі”.
Прадавец “Форда” Аляксандр прызнае, што на сёння кошты сапраўды крыху ўпалі. Але з тым, што трэба чакаць і адкладаць пакупку, ён не згодны - у абяцанні ўладаў захаваць растаможку хлопец не верыць.
Аляксандр: “Учора я чуў, што ізноў кіраўнікі сустракаліся і ў прынцыпе ўсе пункты па Мытным саюзе ўзгодненыя. 18-га будзе канчатковае падпісанне. А што будзе падпісана, што там узгоднена, я не ведаю. Таму пра гэта я нічога не магу сказаць. Будзе падвышацца растаможка, не будзе… У любым выпадку, цэны троху ўпалі з-за таго, што еўра ўпаў. І ўсё! Курс еўра раней быў 1,5, а зараз - 1,2-1,25. За кошт гэтага троху цэны ўпалі. Можа на якіх 300-400 долараў”.
Каментуючы ўбачаную карэспандэнтам Еўрарадыё на рынку сітуацыю з адсутнасцю попыту на машыны, Дзмітрый Навіцкі выказаў упэўненасць, што гэта не азначае ўвогуле адсутнасці гэтага попыту. Маўляў, ўсе машыны прададуцца. Іншая справа - за колькі.
Дзмітрый Навіцкі: “Машыны яны прададуць у любым выпадку - пытанне цаны. Але пра тое, што яны прададуць іх сабе ў мінус, можна казаць з верагоднасцю у 80%. Таму ім можна параіць чакаць, пакуль кошты на машыны ізноў пойдуць у гару. Але час ідзе, і машына, якая сёння па факце дзесяцігадовая, становіцца адзінаццацігадовай. Але кажучы груба і проста, можна казаць, што яны зараз “улятаюць”.
З такой ацэнкай сваёй працы згодны і прадавец Аляксандр.
Аляксандр: “Можна і так сказаць. Шмат хто ў мінус аддае. Альбо зарабляюць 2-3 сотні. А то і сотню. Усё залежыць ад таго, хто якую машыну узяў і за што яе прадае. У Літве “біцця” шмат стаіць, яго бяруць танна, робіцца ўсё на месцы і тут на рынак выганяюць. Там бяруць за капейкі і ў іх “зазоры” вялікія. Цэлая, нармальная машына стоіць грошай паўсюль! І ў той жа Літве. Гэта ведаюць усе, я мяркую”.
Еўрарадыё пацікавілася ў сваіх суразмоўцаў на рынку - Сяргея і Аляксандра, ці не збіраюцца яны "завязаць" з гандлем патрыманымі аўтамабілямі? Аляксандр адказаў, што пакуль сур’ёзна не думаў над гэтым. Але прызнаўся, што як толькі прадасць гэтую машыну, паедзе па наступную. Яго калега больш разважліва ставіцца да гэтага пытання.
Сяргей: “Трэба падумаць дзесяць разоў, перш, чым вырашыць - ехаць ізноў ці не”.
У сваю чаргу Дзмітрый Навіцкі кажа, што мае цвёрдую ўпэўненасць у тым, што кошты растаможкі для фізасоб таксама вырастуць.
Дзмітрый Навіцкі: “Але калі растаможка для фізічных асоб прыйдзе да агульнага ўзроўню з растаможкай для юрасоб - незразумела. Залежыць толькі ад кошту на нафту. Як толькі дамовяцца па нафце, адразу запрацуе чароўны Мытны саюз і тады растаможку для фізасоб узнімуць да ўзроўня юрасоб”.
І, магчыма, усе апытаныя Еўрарадыё “эксперты” маюць рацыю. Бо калі старшыня мытнага камітэту казаў пра захаванне ўзроўню растаможкі для фізасоб, то агаварыўся, што так будзе, калі пра іншае кіраўніцтва трох краін не дамовіцца.
Фота: Змітра Лукашука