Фэст вясновага раўнадзенства пройдзе 20 сакавіка

Источник материала:
14.03.2016 07:37 — Афиша

Фэст вясновага раўнадзенства пройдзе 20 сакавіка20 сакавіка ў клубе "Re:public" (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца штогадовы "Фэст вясновага раўнадзенства", які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як "Купальскае Кола" і "Калядны Фэст".

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі прысвяціць музычнае свята 20-годдзю існавання гурта ZNICH, які выступіць з новай праграмай і з’явіцца хэдлайнерам фэсту.
Святкаваць юбілей легендарнага гурта беларускай металічнай сцэны і гукаць вясну на “Фэсце вясновага раўнадзенства 2016” разам з вамі будуць:

TROLLWALD, OMUT, FOLCORE, ALFAR, РУТВІЦА.

Пачатак: 17.00.

Квіткі можна набыць у любой касе KVITKI BY:

150.000 - танцпляц;
200.000 - месца за столікам.

Або праз інтэрнэт:
http://www.kvitki.by/ru/event/33168

Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/raunadzenstva

Тэлефон для даведак: +37529-141-94-97.

21.by  
← Stay with me. Hurts представили новый альбом в Минске (фоторепортаж)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика