Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

Источник материала:
02.03.2016 19:37 — Афиша

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

Першага сакавіка ў раёне мінскага клуба «Re:public» можна было ўбачыць надзвычайную колькасць людзей з блёсткамі на тварах, валасах і вопратцы — так на гэты вечар пазначалі сябе прыхільнікі «IAMX» з нагоды першага канцэрта гурта ў Беларусі.

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

Крыс Корнер разам са сваім калектывам неаднойчы завітваў з канцэртамі да нашых суседзяў, але Минск дачакаўся выступу «IAMX» толькі зараз. Зрэшты, шоу было вартае чакання. У сценах «Re:public» прагучалі як песні з новага альбому «Metanoia», так і старыя хіты: «Kiss and swallow», «Spit it out», «I come with knives», «Nightlife». Канцэрт уражваў прадуманасцю дэкарацый і святла: усё афармленне адпавядала канцэпцыі гурта. Корнер, як сапраўдны «Містэр Х», выступаў то ў масцы, то ў накідцы з капюшонам. Касцюмы астатніх музыкаў, зрэшты, нічым не саступалі па ўражвальнасці: было відаць, што «IAMX» добра падрыхтаваліся да доўгачаканага канцэрту. Публіка таксама пастаралася здзівіць сваіх куміраў: падчас выканання песні «North star» слухачы паднялі дагары папяровыя зорачкі, падсветленыя ліхтарыкамі і мабільнымі тэлефонамі. На гэта клавішніца гурта адпавяла (амаль без акцэнту!) па-руску: «Спасибо! Вы просто сумасшедшие!»

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

 Неардынарны IAMX у Мінску (фотарэпартаж)

Пасля апошняй песні з сэт-лісту ўдзячныя менчукі доўга не адпускалі «IAMX» са сцэны, і тыя адыгралі яшчэ пяць песень. Першы канцэрт вясны пакінуў прыемныя ўражанні як у гледачоў, так і ў музыкаў, што дае надзею на вяртанне «IAMX» у Беларусь з новымі выступамі.

Аўтар: Дар’яна Дабранская; фота аўтара. 

21.by  
←«Белый квадрат» объявил состав жюри

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика