Узнагароды Rock Profi 2015 адбудуцца ў фармаце вялікага канцэрта

Источник материала:
23.05.2015 14:56 — Афиша

28 мая ў бары "Хуліган" адбудзецца трэцяя цырымонія ўручэння прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi. На мерапрыемстве выступяць гурты "Вірус ліха", "Носорогов & Ко", Nizkiz, Harotnica.

 Узнагароды Rock Profi 2015 адбудуцца ў фармаце вялікага канцэрта

Rock Profi – адзіная музычная прэмія, дзе лепшых абіраюць не крытыкі, прадусары і іншыя функцыянеры, а самі музыкі. Права голасу маюць музыкі, якія выдалі паўнафарматныя альбомы ў апошнія тры гады. Гэтым разам 2012, 2013 і 2014. У галасаванні ўзялі ўдзел больш за 60 артыстаў і гуртоў, шмат хто з іх будзе прысутнічаць у залі.

– У гэтым годзе ўручэнне прэміі будзе спалучана з вялікім рок-канцэртам. Мы запрасілі тых, хто грае дынамічную, пазітыўную і гучную музыку, – тлумачыць адзін з арганізатараў прэміі Павел Юрцэвіч.

На цырымоніі будуць абвешчаны пераможцы ў шасці намінацыях: "Лепшая песня", "Лепшы альбом", "Лепшы запіс", "Дэбют года", "Артыст года", "За ўнёсак". Сярод пераможцаў мінулых гадоў "Ляпис Трубецкой", "Серебряная свадьба", Akute, The Toobes, "Петля пристрастия" і іншыя калектывы. Арганізатары прэміі: студыя "Осмас" і сайт Experty.by.

ПРЭМІЯ ROCK PROFI 2015

выступаюць: "Вірус ліха", "Носорогов & Ко", Nizkiz, Harotnica

28 мая – бар "Хуліган" – дзверы ў 19.00, пачатак ў 20.00

Квіткі: 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень)

Продаж: у бары "Хуліган" штодзённа з 12.00 да 22.00

Тэлефон: (017) 327 10 45

21.by  
←Творческий вечер Виктора Дробыша «Хиты и звезды»!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика