У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

Источник материала:
04.03.2015 10:44 — Афиша

11 сакавіка 2015 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта Руслана Найдзена «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ». У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Графічны дызайн» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2008-2013 гг.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

«Выстаўка «Белае Чорнае. Black White» прысвечана 100-годдзю УНОВИСа – легендарнай школы «Утвердителей Нового Искусства», створанай у 1919 годзе ў Віцебску мастаком Казімірам Малевічам. 2019-й год яшчэ не заўтра, але сёння мастакі ужо рыхтуюцца адзначыць гэту рэвалюцыйную i эпахальную ў гiсторыi сучаснага мастацтва дату.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

У экспазiцыi прадстаўлены плакаты, створаныя ў 2008- 2013 гадах студэнтамi Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў на першым годзе навучання дызайну. Больш за 50 работ сваiх вучняў выбраў для праекта выкладчык Акадэмii, дызайнер і мастак Руслан Найдзен па вынiках свайго аўтарскага практыкума «Белае Чорнае. Black White», які праводзiць са студэнтамi апошнi час штогод.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

Курс «Белае - Чорнае» – гэта фармат, дзе навучальны працэс- практыкум i яго бачны вынiк су-iснуюць як выставачны праект у развiццi. У гэтым фармаце прасочваецца традыцыя, якая iдзе ад УНОВИСА: сам Малевiч увесь час практыкаваў суместныя са студэнтамі навучальныя практыкі.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

У «Белае Чорнае. Black White» студэнты I курса па заданню настаўніка разважаюць на тэму яднання/раз`яднання супрацьлеглых пачаткаў праз праект падвойнага плакату, адна палова якога – з чорным, а іншая – з белым фонам. Аўтарскі курс выкладчыка Беларускай дзяржаўнай академii мастацтваў Руслана Найдзена для студэнтаў-дызайнераў I курса скарачае iх шлях да пазнання светабудовы праз азы прафесii, адразу задавая поняцці Супрацьлегласці, Палярнасцi, Антытэзы, Максiмальнага Кантрасту праз памежна яснае супрацьпастаўленне Белага i Чорнага. Зварухнуць iх статычную Раўнавагу, вынайсці Сэнс, адчуць межы сваёй творачай волi – вось сутнасць задання. Выстаўка суправаджаецца выданнем каталога прадстаўленых работ, i з`яўляецца пачаткам цэлай серыі выставак, акцый i выданняў, распланаваных Русланам Найдзенам аж да самага 100-гадовага юбiлею УНОВИСа ў 2019 годзе».

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

Таццяна Бембель

Выстаўка працягнецца па 26 сакавіка 2015 г.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё вучэбнага праекта «БЕЛАЕ ЧОРНАЕ»

21.by  
←Юрий Антонов выступит с концертом во Дворце Республики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика