У Ізраілі судзяць гандляра беларускамі

Источник материала:  
27.02.2013 23:11 — Новости Мира

У Ізраілі судзяць гандляра беларускамі

Еўрарадыё
У Акруговы суд Тэль-Авіва пададзена абвінаваўчае заключэнне супраць Авігая Хасіда. Яго вінавацяць у гандлі людзьмі і стварэнні сеткі, якая займалася "пастаўкамі" ў начныя клубы турэцкага Кіпра дзяўчат з Беларусі ды іншых краін СНД. Яго саўдзельнік, Рамі Сабан, у 2011 годзе быў прысуджаны да 18 гадоў турмы, паведамляе сайт newsru.co.il.

Па звестках следства, Хасід і Сабан мелі на Кіпры і свой асабісты бардэль. Пракуратура перадала суду спіс з 25 жанчын, якія працавалі там.

Таксама следства высветліла, што дастаўка кожнай новай работніцы на Кіпр каштавала сутэнёрам 7,5 тысячы долараў. Абвінавачаныя былі гатовыя "ўкласці" сродкі ў работніцу, ведаючы, што выдаткі хутка акупляюцца.
←Новый Госсекретарь Джон Керри объявил о праве американцев на глупость.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика