Аўстрыйскія навукоўцы матэматычна даказалі фальсіфікацыі на расійскіх выбарах

Источник материала:  
25.09.2012 — Новости Мира
Навукоўцы з Медычнага ўніверсітэта Вены апублікавалі сваю працу ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Яны даказваюць, што падчас выбараў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі 2012 года і ў Дзяржаўную думу 2011-га мелі месца фальсіфікацыі. У прыватнасці, укідванні бюлетэняў за некаторых кандыдатаў.

Некалькі расійскіх матэматыкаў адразу пасля выбараў рабілі статыстычны аналіз. Нягледзячы на тое, што вынікі працы не былі апублікаваныя, яны выклікалі вялікі грамадскі розгалас. Нават падчас мітынгаў, якія адбыліся пасля выбараў у Дзярждуму, некаторыя дэманстранты трымалі плакаты спецыфічнага матэматычнага зместу (на фота).

 Аўстрыйскія даследчыкі прапанавалі свой метад, які грунтуецца на нармалізацыі дадзеных. Выкарыстанне нармалізацыі, па словах навукоўцаў, дазваляе параўнаць статыстычныя дадзеныя розных краінаў, паколькі гэтыя дадзеныя збіраюцца ў розных краінах з рознай дакладнасцю. Даследчыкі параўналі Расію і Уганду і даказалі, што там мелі месца фальсіфікацыі.

 Адзін з аўтараў працы Штэфан Турнер паведаміў Deutsche Welle, што ў Расіі яны змагла ацаніць маштаб фальсіфікацый. Ён запэўніў, што “без маніпуляцый партыя “Единая Россия”, якая стаіць за Уладзімірам Пуціным, наўрад ці набрала бы 40 працэнтаў галасоў замест афіцыйных 50 працэнтаў”.

Нагадаем: выбары ў Дзярждуму адбыліся ў снежні 2011 года. Перамагла з найвялікшай колькасцю галасоў "Единая Россия", якая набрала 49,32% галасоў. Выбары прэзідэнта адбыліся ў сакавіку 2012 года. У першым туры перамог Уладзімір Пуцін, які набраў 63,6% галасоў.

←На северо-западе Китая наступила зима.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика