Кыргызстан могуць перайменаваць у Кыргызжэр

Источник материала:  
14.09.2012 — Новости Мира
Лідар партыі “Аалам” Арсланбек Маліеў прапанаваў перайменаваць афіцыйную назву краіны Кыргызстан.

На яго думку лепш назваць краіну Кыргызжэр. “Жэр” па-кыргызскі перакладаецца як зямля. Маліеў патлумачыў, што за межамі краіны часам блытаюць Кыргызстан з Курдыстанам. А канчатак у назве “стан” асацыюецца з Афганістанам ды іншымі краінамі з нестабільнай сітуацый. Палітык прапанаваў у англамоўным варыянце называць краіну Kyrgyzland.

І раней палітыкі выказваліся за перайменаванне краіны. Сярод прапановаў была  і даволі рамантычная назва – Краіна нябесных гор, і з прагматычным падтэкстам – Злучаныя штаты Кыргызстана. На думку супрацоўніка фонда развіцця эканомікі Урана Чакірбаева, гэта дало б магчымасць здаваць у арэнду іншаземцам асобныя тэрыторыі краіны.

Сталіцу Кыргызстана Бішкек могуць перайменаваць у Манас. Так звалі волата з нацыянальнага эпасу.  Топчубек Тургунгаліеў прапаноўваў у свой час зрабіць эпас асновай наыянальнай ідэалогіі кіргізаў.

←Уважающим себя модницам придется запастись парочкой индийских сари к весеннему сезону.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика