У Варшаве арыштавалі “польскага ісламіста”

Источник материала: Polskie Radio
17.07.2012 16:14 — Новости Мира

У Варшаве арыштавалі “польскага ісламіста”21-гадовы хлопец распаўсюджваў відэаролікі пра джыхад і быў актыўны на радыкальных інтэрнэт-форумах.

Перад самым пачаткам чэмпіянату Эўропы польскія спэцслужбы затрымалі ў Варшаве 21-гадовага Артура Л. Яго абвінавачваюць у публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці ды распаўсюджваньні матэрыялаў, якія могуць “спрыяць зьдзяйсьненьню тэрарыстычнага злачынства”. Пра гэта піша польскае выданьне “Gazeta Wyborcza”.

Віна беспрацоўнага хлопца заключалася ў тым, што ён змантаваў і распаўсюдзіў у сеціве некалькі відэаролікаў, якія праслаўляюць тэракты 11 верасьня, джыхад і Усаму бен Ладэна. “Польскі джыхадзіст” быў таксама актыўны на закрытых радыкальных інтэрнэт-форумах, а ў тэлефоннай размове са сваім нямецкім паплечнікам заявіў, што хацеў бы ўзарваць польскі парлямэнт. Спэцслужбы сачылі за ім некалькі месяцаў. Няўдаламу ісламісту пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў турмы.

Хлопец меў нездаровыя захапленьні, быў без працы, увесь час сядзеў у інтэрнэце й кантактаваў з такімі ж расчараванымі маладымі людзьмі – кажуць сваякі арыштаванага. Хлопца ў адчайнай сытуацыі маглі выкарыстаць тэрарысты для зьдзяйсьненьня сапраўднага злачынства. Гэта быў хутчэй прэвэнтыўны арышт – кажуць журналістам прадстаўнікі спэцслужбаў. 

←В Лондоне сегодня первых гостей примет Олимпийская деревня.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика