У Беластоку каля 2 тысяч чалавек пратэставала супраць падпісання міжнароднай дамовы ACTA
26.01.2012 21:29
—
Новости Мира
Як паведамляе Твой стыль са спасылкай на poranny.pl, у Беластоку каля 2 тысяч чалавек сабраліся ў сераду ўвечары вакол фантана на рынку Касцюшкі.
Людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі, каб разам пратэставаць супраць падпісання польскім урадам міжнароднай дамовы ACTA. Гэтая дамова мае на мэце абмежаванне гандлю падробкамі і ахову інтэлектуальнай уласнасці. Многія лічаць, што яна абмяжоўвае свабоду карыстання інтэрнетам.