Прадстаўнік Нямеччыны: «Нямецкая змова» — поўны маразм
«Гэта нас расчароўвае, бо Германія праяўляе вельмі вялікую блізкасць да Беларусі на працягу апошніх гадоў. Менавіта Германія актыўна працавала над паляпшэннем адносін Беларусі і Еўрасаюза», — сказаў Лёнінг.
Ён падкрэсліў, што такія матэрыялы перашкаджаюць развіццю адносін. «Я поўнасцю аспрэчваю тое, што выказана ў публікацыях», — заявіў ён.
Як раней паведамляў БелаПАН, 14 студзеня газета «Советская Белоруссия» апублікавала першую частку артыкула «За кулісамі адной змовы», у якой размясціла перададзеныя па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі «некаторыя рассакрэчаныя дакументы пра падзеі 19 снежня».
«Няма ніякіх сумненняў, што да падзей 19 снежня прыклалі руку найперш спецслужбы Польшчы і Германіі, якія спланавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія „Гавары праўду!“, якую ўзначальваў
«Палігонам для арганізацыйнага фарміравання сілы, здольнай змяніць у Беларусі законную ўладу, стала Польшча. Там былі створаны спецыяльныя і трэніровачныя лагеры для „актывістаў“, там рыхтаваўся будучы кіруючы клас, там узгадняліся асноўныя знешнепалітычныя рашэнні з прыцягненнем дыпламатычнага корпуса. Усё гэта выклікае шкадаванне, хаця б таму, што народ брацкай Польшчы мае вельмі цесныя сувязі з беларускім народам. Шкада, што гэтага не хочуць разумець некаторыя палітыканы», — падкрэсліваецца ў публікацыі.
Згодна з публікацыяй, спонсарамі ГК ГП «з’яўляліся прадстаўнікі дзяржаўнай структуры Рэспублікі Польшча (МЗС Польшчы)».
БелаПАН