Ежы Бузек: Беларускі народ перажыў сваю «Крывавую нядзелю»
«Калі мы ўспамінаем пра мужнасць і адзінства балтыйскіх народаў у Эстоніі, Латвіі і Літве, чыя мірная рэвалюцыя са спевамі і сцягамі зламала адзін з самых нялюдскіх таталітарных рэжымаў у сусветнай гісторыі, мы не павінны забываць пра народы, якія дагэтуль знаходзяцца пад прыгнётам», — падкрэсліў Бузек.
«Мае думкі, у прыватнасці, з непасрэднай суседкай Літвы Беларуссю, дзе ў ноч 19 снежня 2010 года <…> беларускі народ перажыў уласную «Крывавую нядзелю», — заявіў кіраўнік Еўрапарламента.
«Памятаць пра тое, чаго Літва дасягнула ў мінулым, з’яўляецца нашай адказнасцю сёння, — сказаў Бузек. — Мы павінны паказаць поўную салідарнасць з беларускім народам. Больш, чым
БелаПАН