19 студзеня — дзень салідарнасці з беларусамі
14.01.2011 13:48
—
Новости Мира
19 студзеня ў розных краінах свету адбудуцца акцыі салідарнасці з беларускім народам.
Роўна праз месяц пасля крывавага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў беларусы замежжа і проста неабыякавыя людзі правядуць акцыі ў падтрымку ахвяраў рэпрэсій і будуць пратэставаць супраць хвалі гвалту, фальсіфікацый і хлусні, якая захліснула Беларусь.
Як паведамілі актывісты з Кракава, студэнты кракаўскіх ВНУ арганізуюць спецыяльную акцыю ў гэты дзень.
Таксама
Падзяліцца навіной:
Хартыя'97
Хартыя'97