Лукашэнка не запрасіў расійскіх палітыкаў на інаўгурацыю
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 13 студзеня на
«Шчыра кажучы, не чуў аб нейкім запрашэнні каго б там ні было на інаўгурацыю. Не ведаю, шчыра скажу, якая пратакольная практыка ў Беларусі. У нас замежных прадстаўнікоў на інаўгурацыю прэзідэнта, напрыклад, не запрашаюць. Так што я не чуў аб тым, што кагосьці з Расіі запрашалі на інаўгурацыю», — цытуе Лаўрова РІА Новости.
Як паведамлялася раней, паводле неафіцыйнай інфармацыі, інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі запланавана на 21 студзеня. Аднак у
Лаўроў таксама паведаміў, што Расія працягвае сачыць за лёсам расійскіх грамадзян, арыштаваных у Беларусі падчас акцый пратэсту 19–20 снежня.
«Што да працэсаў, якія суправаджалі завяршэнне выбараў, мы вельмі ўважліва адсочваем лёс нашых суайчыннікаў, мы дабіліся вызвалення большасці з іх. Двое былі зноў арыштаваны, ім прад’яўляецца абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, нашы дыпламаты знаходзяцца з імі ў пастаянным кантакце», — адзначыў Лаўроў.
БелаПАН