Еўрапарламент выступіў з заявай па Беларусі
Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю і ў Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) выступілі з сумеснай заявай, якая тычыцца Беларусі.
Дакумент прыняты па выніках дыскусіі, што прайшла ў Бруселі 12 студзеня, паведамляе— увядзенне забароны на ўезд і замарожванне рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія бралі ўдзел у гвалтоўным здушэнні пратэстаў 19 снежня 2010 года. Адмена гэтых мер павінна залежаць ад вызвалення ўсіх апазіцыйных лідараў, затрыманых у сувязі з падзеямі;
— узмацненне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і НДА;
— павелічэнне фінансавай дапамогі і стыпендый беларускім студэнтам, якіх выключылі з універсітэтаў за ўдзел у мірных пратэстах;
— зніжэнне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, вучоных і людзей мастацтва;
— перагляд пазіцыі міжпарламенцкіх адносінаў з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест).
Падчас дэбатаў Бузек заявіў, што беларускія ўлады павінны зняць абвінавачанні з арыштаваных, а тым з іх, хто мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, яна павінна быць аказаная належным чынам. Паводле слоў кіраўніка Еўрапарламента, гэтая ўмова з’яўляецца абавязковай, калі Беларусь хоча мець
БелаПАН