Эстонія просіць растлумачыць указ Мядзведзева, які забараняе замежнікам набываць зямлю ля мяжы

Источник материала:  
11.01.2011 12:00 — Новости Мира
Міністэрства замежных справаў Эстоніі запрасіла ў панядзелак пасла Расіі Юрыя Мерзлякова для тлумачэнняў у сувязі забаронай расійскім бокам на набыццё зямлі ў прымежных расійскіх рэгіёнах.

«Мы б хацелі перш за ўсё атрымаць поўны тэкст указа прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, бо да нас звяртаюцца СМІ і жыхары краіны, а мы не маем тэксту гэтага дакумента і таму не можам яго пракаментаваць», — паведамілі ў прэс-службе МЗС Эстоніі.

Прэзідэнт Мядзведзеў падпісаў у нядзелю указ аб забароне на набыццё замежнікамі і асобамі без грамадзянства зямельных участкаў у 380 прымежных рэгіёнах. Сярод іх і тэрыторыі суседняга з Эстоніяй Пячэрскага раёна Пскоўскай вобласці. Шэраг СМІ Эстоніі апублікаваў у панядзелак матэрыялы, у якіх адзначаецца, што на гэтых землях на працягу стагоддзяў жылі прадстаўнікі фіна-вугорскай праваслаўнай народнасці сету. Многія з іх пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі апынуліся на тэрыторыі гэтай краіны, але нерухомасць, сваякі і магілы продкаў засталіся ў Расіі.

Падзяліцца навіной: 
gazeta.ru

←В Молдове обанкротился еще один винзавод

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика