Акцыі салідарнасці адбыліся ў васьмі гарадах Літвы

Источник материала:  
05.01.2011 17:03 — Новости Мира
Каля 20 маладых літоўскіх лібералаў прыйшлі сёння да прэзідэнцкага палаца ў Вільні на акцыю салідарнасці з беларусамі, якія зазнаюць палітычныя пераследаванні.

«Blood-ushenko», «За дэмакратыю», «За свабодную Беларусь» — было напісана на плакатах удзельнікаў акцыі, якая доўжылася трошкі больш за 40 хвілін.

Падобныя ж акцыі адбыліся сёння і ў Шаўляй, Каўнасе, Марыямполі, Цяльшай, Радвілішкісе, Алітусе і Лаздзіяй.

«Мы хочам выказаць салідарнасць і падтрымаць грамадзянаў Беларусі, якія зазнаюць пераследы», — сказала DELFI адна з арганізатараў акцыі Аўшрынэ Арманайтэ.

На пачатку гэтага тыдню арганізацыя Lietuvos liberalus jaunimas распаўсюдзіла рэзалюцыю, у якой заклікала Сойм, прэзідэнта і МЗС асудзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Арманайтэ перакананая, што пазіцыя Літвы мусіць быць больш жорсткай. «Швецыя і Нямеччына жорстка выказаліся, асудзілі і нават маюць намер увесці санкцыі ў адносінах да Беларусі, у той час як пазіцыя Літвы застаецца досыць умеранай. Яна мусіць быць больш жорсткай, тым больш што гэта наш сусед».

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Дорожающая нефть может помешать восстановлению экономики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика