Вашынгтон: Дэмакратыя асобна, а ўран асобна
Ядзерная дамоўленасць «важная для міжнароднай супольнасці, уключаючы іншыя дзяржавы рэгіёну», заявіў Кроўлі. «Хочацца спадзявацца, што гэта супрацоўніцтва будзе працягвацца», — сказаў ён.
Разам з тым «фундаментальнае паляпшэнне ў нашых двухбаковых адносінах будзе магчымым толькі на падставе значнага паляпшэння ўрадавай палітыкі, якая ўплывае на дэмакратыю і правы чалавека», падкрэсліў дыпламат.Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у сумеснай заяве, прынятай 1 снежня ў Астане, пацвердзілі прыхільнасць сваіх краін да справы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджання.
Мартынаў аб’явіў, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміта па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе.
«ЗША маюць намер аказаць тэхнічную і фінансавую дапамогу для як мага найбольш хуткага ажыццяўлення гэтых мер», — паведамляла
Антон Казанец, БелаПАН