Пуцін: Выкрытыя шпіёны былі б патрэбныя пры разрыве адносінаў з ЗША
02.12.2010 10:10
—
Новости Мира
Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін патлумачыў у інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі CNN функцыю, якую выконвала ў ЗША выкрытая гэтым летам група расійскіх шпіёнаў.
Адразу пасля таго, як выбухнуў шпіёнскі скандал, назіральнікі задаліся пытаннем, у чым, уласна, была праца гэтых агентаў: інфармацыя, якую яны перадавалі ў Расію, збольшага была даступная ў адкрытых крыніцах.
Па словах Пуціна з інтэрв’ю Лары Кінгу, якія прыводзіць у сераду The New York Times, агенты не былі актыўнымі, аднак «спатрэбіліся б у крызісны перыяд, калі б дыпламатычныя адносіны былі на час перапыненыя або наогул спыненыя».
Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru