Wikileaks: свет вачыма амерыканскай дыпламатыі
Сайт Wikileaks апублікаваў найбуйнейшую ў гісторыі ўцечку дыпламатычных дакументаў у чвэрць мільёна дэпешаў з амерыканскіх амбасадаў за мяжой. З іх вынікае, што і сусветныя лідары не ўпэўненыя ў самастойнасці прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, лічачы яго «Робінам пры Бэтмэне», у ролі якога выступае Уладзімір Пуцін.
У ноч на панядзелак сайт Wikileaks, які спецыялізуецца на апублікаванні ўцечак сакрэтнай і канфідэнцыйнай інфармацыі, стрымаў даўняе абяцанне пачаць публікацыю дакументаў амерыканскага дзярждэпартамента.
База дадзеных выкладзеных у сетцы мінулай ноччу дакументаў уключае ў сябе 251 288 дэпешаў, з якіх больш як 15,5 тысяч — пад грыфам «сакрэтна», дасланыя ў дзярждэп з 274 амбасадаў і дыппрадстаўніцтваў ЗША па ўсім свеце і назад. Самы стары дакумент датаваны 28 снежня 1966, найноўшы — 28 лютага 2010.
Не ўсе дакументы апублікаваныя адначасова. Заснавальнік Wikileaks Джуліян Асандж зрабіў высновы з апублікавання «афганскага» і «іракскага» дасье, якія сталі даступнымі адразу ж, і абяцае выкладваць інфармацыю паэтапна, у паўтара месяцы. У гэтым яму павінныя дапамагчы найбуйнейшыя сусветныя выданні: амерыканская The New York Times, брытанская The Guardian, французская Le Monde і нямецкі часопіс Der Spiegel. Частка дакументаў, перададзеных выданням, даступная толькі на іх старонках і будзе перададзеная для карыстання шырокай публіцы пазней.
Дакументы ўскрываюць тонкую дыпламатычную кухню. Яшчэ ў красавіку 2008 кароль Саудаўскай Аравіі Абдула запатрабаваў «адсекчы галаву змяі» — нанесці папераджальны ўдар па Іране, каб перадухіліць развіццё яго ядзернай праграмы.
Не адкрываючы ніякіх сур’ёзных
— цытаваў француза амбасадар ЗША ў Францыі Чарлз Рыўкін.
Італьянскі прэм’ер Сільвіа Берлусконі ад паверанага ў справах у Рыме Элізабэт Дыбл заслужыў званне «няўдачлівага пыхліўца, неэфектыўнага ў якасці сучаснага еўрапейскага лідара», да таго ж ён робіцца «ўсё ў большай ступені рупарам Пуціна» ў Еўропе.
Сам Уладзімір Пуцін названы ў дакументах амерыканскага дзярждэпартамента
Кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы французскага МЗС Ралан Галараг у гутарцы з намеснікам дзяржсакратара ЗША Філіпам Горданам няўхвальна прайшоўся па расійскай уладзе цалкам. Ахарактарызаваўшы Расію як «краіну з зачэпкамі дэмакратыі, але без
Яго калега, прэзідэнцкі дарадца па замежнай палітыцы Дам’ен Ларас заўважыў, што «ў расійскіх лідараў адсутнічае дастатковае доўгатэрміновае бачанне іх краіны, замест гэтага яны сфакусаваныя на паўгадавым часавым гарызонце і сваіх
У адной з дэпешаў — пасланні амбасады ЗША ў Азербайджане, якое расказвае аб сустрэчы намесніка дзяржсакратара Уільяма Бернса з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым у лютым гэтага года, ёсць наўпростая ацэнка ролі прэзідэнта Мядзведзева.
Аліеў лічыць расійскага прэзідэнта «сучасным інтэлектуалам новага пакалення», аточаным людзьмі, якіх ён не кантралюе. Па яго словах, ён асабіста быў сведкам таго, што рашэнні, прынятыя Мядзведзевым, патрабавалі далейшага сцверджання, перш чым увайсці ў сілу.
Гэта датычыла пытання аб дэмаркацыі
Найбольш літаратурная частка — маляўнічае апісанне вяселля сына дэпутата Дзярждумы Гаджы Махачава Далгата з яго аднакласніцай Аідай Шарыпавай. З паведамлення дыпламата можна даведацца, што ў заканадаўца ёсць дамы ў Махачкале, Маскве, Парыжы і
Госцем Махачава быў чачэнскі прэзідэнт Рамзан Кадыраў, які прыехаў пад канец вечара. Рэспубліканскі кіраўнік «быў адзеты ў джынсы і майку, выглядаў ніжэйшым, не такім накачаным, як на фотаздымках, і крыху акаселым».
«Пасля феерверкаў музыкі зайгралі ў двары лезгінку, якую выканалі ў гімнастычнай версіі дзве дзяўчынкі і тры хлопчыкі не старэйшыя за шэсць гадоў. Спачатку да іх далучыўся Гаджы, а затым і Рамзан, які нязграбна танцаваў з залатым пісталетам за поясам. Як адзначыў пазней адзін з гасцей, золата на зброі пазбаўляла яе практычнага прызначэння, але Рамзан усё роўна наўрад ці мог яе скарыстаць. І Гаджы, і Рамзан абсыпалі дзяцей
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і амерыканскія амбасадары папярэдзілі сваіх калег пра рыхтаваную ўцечку. Асандж неаднаразова казаў, што база дадзеных дзярждэпа, файл Insurance («Страхоўка»), ужо размешчаны ў сеціве, і да яго будзе рана ці позна высланы пароль.
Белы дом афіцыйна ў нядзелю абвясціў, што «ў самых жорсткіх выразах асуджае недазволенае разгалошанне засакрэчаных дакументаў і інфармацыі, якая мае значэнне для нацыянальнай бяспекі».
Асандж, які хаваецца ў адной са скандынаўскіх краін ад міжнароднага ордэра на арышт (у Швецыі ён абвінавачаны ў згвалтаванні), атрымаў ад юрыдычнага дарадцы дзярждэпа Гаральда Коха ліст, у якім гаворыцца аб непажаданасці размяшчэння даступнай яму інфармацыі, бо яна «ставіць пад удар жыццё незлічоных асобаў, якія не маюць дачынення да справы», у тым ліку журналістаў, праваабаронцаў і блогераў.
Асандж прыняў пажаданне да ведама, паабяцаўшы элімінаваць у шэрагу выпадкаў асабістыя дадзеныя фігурантаў дэпешаў, і адразу ж апублікаваў ліст Коха на сваім сайце. Непасрэдны вінаваты найбуйнейшага дыпламатычнага скандалу, ваенны аналітык Пентагона, шараговецУ ліпені ён быў арыштаваны па падазрэнні ў аўтарстве іншых уцечак — відэароліка, на якім амерыканскія баявыя верталёты расстрэльваюць у Іраку здымачную групу Reuters, і «дасье Пентагона». Мэнінг падставіўся сам: у размове з хакерам Эдрыянам Лейма ён заявіў, што хоча расказаць пра «паўкрымінальныя палітычныя змовы», якія раскрываюць, як «першы свет эксплуатуе трэці». Абнародаванне «дасье дзярждэпа», на думку шарагоўца, мусіла прывесці да «дыскусіі ў планетарным маштабе, дэбатаў і рэформаў». Лейма здаў суразмоўцу з патрыятычных меркаванняў.
gazeta.ru