Меркель: АЭП — шкодная ідэя
25.11.2010 22:05
—
Новости Мира
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала ідэю расейскага прэм"ера Ўладзіміра Пуціна стварыць зону вольнага гандлю паміж Расеяй і Эўразьвязам.
Мэркель выказала прынцыповую падтрымку гэтай ідэі, але дадала, што Расея спачатку павінна прадэманстраваць сваю прывержанасьць лібэралізацыі гандлю і далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Плянаваныя пагадненьні аб Адзінай эканамічнай прасторы паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам, на думку канцлеркі, у гэтую пазыцыю не ўкладаюцца.
Сёньня Пуцін прыбывае ў Бэрлін для ўдзелу ў форуме топ-мэнаджараў найбуйнейшых кампаніяў Нямеччыны.
Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода»
Радыё «Свабода»