Артылерыя КНДР абстраляла паўднёвакарэйскую выспу Ёнбен

Источник материала:  
23.11.2010 10:53 — Новости Мира

Артылерыя КНДР абстраляла паўднёвакарэйскую выспу Ёнбен
daylife.com

Узброеныя сілы Паўночнай Карэі абстралялі паўднёвакарэйскую выспу Ёнбен ў Жоўтым моры з артылерыйскіх гарматаў. Па выспе, на якой жыве крыху больш за 1000 чалавек, было выпушчана некалькі дзясяткаў снарадаў. Дакладны іх лік невядома.

Армія Паўднёвай Карэі адкрыла агонь у адказ.

Згодна з паўднёвакарэйскімі СМІ, ёсць параненыя сярод вайскоўцаў і мірных грамадзян. Мясцовыя жыхары эвакуяваныя ў сховішчы. На выспе спынілася падача электраэнергіі.

Разбурана некалькі дамоў. На фотаздымках, якія паступаюць з выспы, бачныя клубы дыму з падпаленых будынкаў.

Паводле паўднёвакарэйскіх чыноўнікаў, у бункеры на тэрыторыі рэзідэнцыі прэзідэнта праходзіць тэрміновая нарада вышэйшага кіраўніцтва краіны.

Паўднёвакарэйская армія прыведзена ў стан баявой гатоўнасцію


Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←Литва будет сотрудничать с тем президентом Беларуси, которого выберет народ - Грибаускайте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика