ЕC ухваліў план па адмене віз для грамадзян Украіны
22.11.2010 17:30
—
Новости Мира
План дзеянняў па ўвядзенні бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Еўрасаюзам для кароткатэрміновых паездак быў ухвалены ў панядзелак лідэрамі Украіны і ЕС.
Украіна і Еўрасаюз пачалі перамовы аб лібералізацыі візавага рэжыму яшчэ ў снежні 2008 года. У маі 2010 года бакі дамовіліся аб прадастаўленні Украіне плана дзеянняў, які па сваёй сутнасці павінен адпавядаць «дарожным картам», дадзеным раней краінам заходніх Балканаў.
У той жа час нават дакладнае выкананне патрабаванняў плана дзеянняў не будзе азначаць аўтаматычную адмену віз для ўкраінцаў пры паездках у Еўропу. У Еўракамісіі падкрэслілі, што план дзеянняў для Украіны па адмене віз будзе прадугледжваць пастаянны маніторынг з боку ЕС.
Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru