Суд Азербайджана вызваліў двух блогераў
19.11.2010 13:33
—
Новости Мира
У чацвер Сальянскі раённы суд датэрмінова вызваліў блогера Эміна Мілі пасля адбыцця паловы тэрміну.
Таксама ўчора быў датэрмінова вызвалены арыштаваны разам з Эмінам Мілі іншы блогер — Аднан Гаджызадэ.
Блогеры Эмін Мілі і Аднан Гаджызадэ былі арыштаваныя 8 ліпеня 2009 па абвінавачанні ў хуліганстве ў Бакінскім рэстаране «Ліван».
Суд прысудзіў Эміна Мілі да двух з паловай, а Аднана Гаджызадэ — да двух гадоў пазбаўлення волі.
Аднак праваабаронцы лічаць, што асуджэнне гэтых блогераў было палітычным заказам уладаў, бо
яны выклалі ў сваіх блогах сатырычны відэаролік пра асла, які некаторыя расцанілі як пародыю на прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru