Крэмль: Расія не апраўдвае Бута
19.11.2010 09:36
—
Новости Мира
Памочнік прэзідэнта Расіі па міжнародных пытаннях Сяргей Прыходзька заявіў у чацвер, што Расія не апраўдвае Віктара Бута, экстрадыяванага ў мінулую сераду ў ЗША, адзначыўшы, што супраць расійца ёсць «сур’ёзныя абвінавачанні».
«Я хацеў бы падкрэсліць, што супраць Бута высунутыя вельмі сур’ёзныя абвінавачанні. Расія заўсёды заяўляла, што такія злачынствы, як гандаль зброяй, наркотыкамі і людзьмі заслугоўваюць самага сур’ёзнага асуджэння.Мы зацікаўленыя ў тым, каб следства над гэтым таварышам было даведзенае да канца. Уся консульская падтрымка, што аказваецца Буту, праводзіцца ў адпаведнасці з нормамі расійскага заканадаўства і не азначае, што Расея апраўдвае Бута», — паведаміў Прыходзька.
Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru