Тайланд выдаў Бута ў ЗША
16.11.2010 10:42
—
Новости Мира
Расійскі бізнэсмен Віктар Бут, які знаходзіўся пад арыштам у Тайландзе, сёння быў выдадзены Злучаным Штатам.
Улады Тайланда паведамілі, што Бут у суправаджэнні шасці амерыканскіх прадстаўнікоў вылецеў сёння раніцай з Бангкока ў ЗША.
Вашынгтон сцвярджае, што Бут пастаўляў узбраенні калумбійскім паўстанцам і іншым групоўкам, якія ЗША лічаць тэрарыстычнымі.
Віктар Бут сваю віну адмаўляе.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода