Кліматычная эвалюцыя. Па ўмовах вядзення бізнесу Беларусь абагнала Польшчу, Расію і Украіну

Источник материала:  
06.11.2010 — Новости Мира

Дзякуючы лібералізацыі Беларусь палепшыла ўмовы для вядзення бізнесу і ў штогадовым рэйтынгу Сусветнага банка заняла 68-е месца сярод 183 краін свету.

У штогадовым дакладзе “Вядзенне бізнесу-2011”, падрыхтаваным Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і Сусветным банкам, эксперты параўналі ўмовы эканамічнай дзейнасці ў краінах свету па дзесяці пазіцыях, у тым ліку па прастаце рэгістрацыі фірмы, даступнасці крэдытаў, абароне інвестыцый. У выніку сфарміравалі агульны рэйтынг. “Беларусь знаходзіцца ў дзясятцы краін свету, якія за апошнія пяць гадоў дасягнулі значных поспехаў у стварэнні больш спрыяльнага рэгулятарнага асяроддзя для айчынных прадпрымальнікаў”, — адзначыў рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка Марцін Райзер. На яго думку, прадаўжэнне і паглыбленне рэформ павысіць інвестыцыйную прыцягальнасць Беларусі і будзе спрыяць стварэнню новых працоўных месц.У новым рэйтынгу Беларусь апярэдзіла Польшчу(70-е месца), Кітай (79-е), Італію (80-е), Расію (123-е), Украіну (145-е). У пяцёрку найлепшых увайшлі Сінгапур, Ганконг, Новая Зеландыя, Вялікабрытанія і ЗША. Аўтсайдарамі сталі краіны Афрыкі.Для таго каб узняцца вышэй, Беларусі найперш трэба палепшыць пазіцыю па ўмовах ліквідацыі кампаніі (цяпер 93-е месца) і па падаткаабкладанні (183-е). Прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах гавораць пра некарэктнасць метадалогіі падлікаў. Але яны спадзяюцца на паляпшэнне пазіцыі ў рэйтынгу. За апошні час у Беларусі адмянілі некалькі падаткаў, з новага года значна спрашчаецца працэдура падатковых плацяжоў. “Міжнародныя чыноўнікі “спазняюцца” роўна на два гады”, — адзначыла прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах Ала Сундукова. Але нашы рэформы абавязкова павінны знайсці адлюстраванне ў рэйтынгу ў наступным годзе.Урад Беларусі працуе над тым, каб наша краіна ўвайшла ў першую трыццатку рэйтынга Сусветнага банка. Дапамагчы ў гэтым можа дырэктыва па лібералізацыі, праект якой рыхтуецца. З пачатку 2011-га ўступіць у сілу ўказ аб ліцэнзаванні, які створыць перадумовы для больш актыўнага развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы. “Работа па паляпшэнні ўмоў вядзення  бізнесу ідзе і будзе працягвацца”, — заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

У тэмуПа індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь у міжнародным рэйтынгу, падрыхтаваным ПРААН, паднялася на сем пазіцый і заняла 61-е месца.

←Мост между Востоком и Западом. Переговоры о либерализации визового режима между Беларусью и ЕС могут начаться уже в 2011 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика