Чарговая няўдача расійскай разведкі
13 чалавек, у тым ліку чацвёра расійцаў, арыштаваныя грузінскімі службамі бяспекі. Затрыманыя абвінавачваюцца ў шпіянажы. Калі абвінавачанні пацвердзяцца, гэта будзе яшчэ адзін удар па расійскай разведцы ў Грузіі за апошні час. У Маскве пратэстуюць супраць арыштаў.
Грузінскія спецслужбы арыштавалі 13 падазраваных у шпіянажы. Сярод арыштаваных — чацвёра грамадзян Расіі. МУС Грузіі паведаміў, што шпіёнская сетка перадавала важную вайсковую інфармацыю ў Маскву. Па дадзеных грузінскай паліцыі, затрыманыя працавалі на галоўнае разведупраўленне Міністэрства абароны Расіі, шырока вядомае як ГРУ.
Як грузіны распрацоўвалі расійцаў
Затрымаць расійскіх шпіёнаў стала магчымым дзякуючы ўкараненню былога афіцэра Савецкай арміі ў
Каго завербавала расійская разведка
Сярод арыштаваных — шэсць пілотаў грузінскіх ВПС і два бізнэсоўцы. Чацвёра арыштаваных з расійскімі пашпартамі — гэта дырэктар кампаніі «Saybolt Georgia» Армэн Геваркян і яго намеснік Рубэн Шыкаян, бізнэсовец Петрэ Дэўрышадзэ і афіцэр сувязі ГРУ Юрый Скрыльнікаў.
Гэта не першыя арышты ў Грузіі па абвінавачанні ў шпіянажы за апошні час. На мінулым тыдні грузінскія спецслужбы арыштавалі 20 чалавек. Следчыя падазраюць іх у перадачы дадзеных расійскай разведцы.
Напружаныя адносіны Масквы з Тбілісі
МУС Грузіі абвясціла спецыяльную
wiadomosci.gazeta.pl