Заснавальніку WikiLeaks давядзецца папрасіць прытулку ў Швейцарыі
Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асандж заявіў, што, магчыма, яму давядзецца папрасіць палітычнага прытулку ў Швейцарыі, куды ў гэтым выпадку, пераедзе і сайт WikiLeaks. «Цяпер я вырашаю, ці папрасіць мне прытулку», — сказаў Асандж у інтэрв’ю швейцарскаму тэлеканалу TSR.
«Публікацыя дадзеных адносна ЗША прывяла не да ўсебаковага і грунтоўнага расследавання парушэнняў правоў чалавека, як гэта робяць іншыя краіны, а да агрэсіі ў адрас нашай арганізацыі, публічных пагрозаў і спробаў знішчыць інфармацыю, якая стала здабыткам грамадскасці», — сказаў Асандж на
Паводле яго словаў, на сайце да канца года будзе апублікавана яшчэ каля 4 тыс. сакрэтных дакументаў, якія датычаць розных краін. У распараджэнні
Асандж таксама зноў заклікаў ЗША расследаваць апублікаваныя WikiLeaks дадзеныя аб катаваннях іракскіх зняволеных і злоўжываннях амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку.
Нагадаем, WikiLeaks апублікаваў каля 392 тыс. дакументаў аб вайне ў Іраку. У дакументах гаворыцца аб тым, што ў перыяд са студзеня 2004 па 31 снежня 2009 у Іраку загінула не менш за 109 тыс. чалавек. З іх — 66 тыс. мірных жыхароў, 23 тыс. 984 баевікі, 15 тыс. 196 вайскоўцаў іракскай урадавай арміі і паліцэйскіх і 3 тыс. 771 салдат ЗША і іх саюзнікаў. У сярэднім у Іраку кожны дзень гінуў 31 мірны жыхар. Гэтыя лічбы значна перавышаюць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.
rbc.ru