Напярэдадні выбараў М’янма засталася без інтэрнэту
05.11.2010 11:24
—
Новости Мира
Маштабная камп’ютарная атака пакінула М’янму без інтэрнэту напярэдадні першых за апошнія 20 гадоў выбараў.
Некаторыя выказалі меркаванне, што за атакай стаяць ваенныя ўлады М’янмы,
daylife.com |
якія спрабуюць абмежаваць паток навін у краіну. Прадстаўнікі ўладаў сцвярджаюць, што напад зрэжысаваны не ў М’янме.
Выбары пройдуць у нядзелю 7 лістапада.
Ваенныя ўлады М’янмы ўжо паведамілі,
што не дазволяць замежным журналістам і міжнародным назіральнікам прысутнічаць на выбарах.Апошнія выбары ў краіне прайшлі ў 1990 г. На іх перамагла кіраўнік партыі Нацыянальная ліга за дэмакратыю Аун Сан Су Чжы, аднак вайскоўцы не дазволілі ёй ўзначаліць краіну.
Падзяліцца навіной:
Бі-Бі-Сі
Бі-Бі-Сі