Эстонца судзяць за
03.11.2010 08:54
—
Новости Мира
У Эстоніі сёння пачынаецца працэс над былым супрацоўнікам міністэрства дзяржаўнай бяспекі Эстонскай ССР Вяйна Пехкам, якому цяпер 82 гады.
Згодна з абвінавачаннем пракуратуры, ён удзельнічаў у дэпартацыі мірнага насельніцтва ў Сібір у сакавіку 1949 г. Яму ставіцца ў віну тое, што ён збіраў дадзеныя на 61 сям’ю, ці на 174 чалавек. Пазьней гэтыя звесткі сталі падставай для высылкі. У Эстоніі ўдзел у дэпартацыі ацэньваецца як удзел у генацыдзе і гэтае злачынства не мае тэрміну даўнасці. Пехка можа чакаць пакаранне ад 6 да 20 гадоў турмы.
Пехк у заявах эстонскім медыям сваю віну адмаўляе.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода