Кастусёў стане мэрам Адэсы
У Адэсе прадстаўнік партыі Януковіча Аляксей Кастусёў набірае 48%, ягоны бліжэйшы супернік, цяперашні мэр горада, ад партыі «Наша Украіна» Эдуард Гурвиц, — 37%. Цікава, што і сам Януковіч мае беларускія карані. Ягоныя продкі выехалі ў Данбас з вёскі Янукі, што ў Паазер’і.
У цэлым мясцовыя выбары ва Украіне азмрочылі маніпуляцыі. У шэрагу рэгіёнаў замест галоўнай апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» былі зарэгістраваны яе клоны.
Найбольшую падтрымку здабыла кіруючая Партыя рэгіёнаў. За яе ў сярэднім па краіне прагаласавалі 36% выбарцаў. У «Бацькаўшчыны» Юліі Цімашэнкі — 13%. Фронт змен Арсеня Яцанюка сабраў 7%, камуністы — 6.
Сюрпрызам выбараў стала
Мікола Бугай