НАТО вырашыла скараціць удвая свой кантынгент у Косаве
29.10.2010 16:34
—
Новости Мира
У Паўночнаатлантычным альянсе прынялі рашэнне адносна далейшага скарачэння кантынгента ў Косаве, заявіў генеральны сакратар арганізацыі Андэрс Фог Расмусэн. Ён таксама адзначыў, што сітуацыя ў краі працягвае паляпшацца, што ёсць пазітыўным знакам не толькі для Косава, але і для ўсяго рэгіёну.
Напачатку гэтага года ў сілах НАТО ў Косаве налічвалася 15 тысяч вайскоўцаў. Цяпер ў місіі засталося 10 тысяч чалавек. Паводле кіраўніка НАТО, далейшае скарачэнне вайскоўцаў з 10-ці да 5-ці тысяч будзе ажыццёўлена на працягу бліжэйшых месяцаў.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода