Канец свету ў Інданезіі
На дадзены момант у спісках ахвяр 140 чалавек, некалькі сотняў зніклі без вестак.
Фота AFP. |
вышыня якога амаль 3000 метраў. У неба падняліся слупы попелу, якія выклікалі паніку ў мясцовых жыхароў.
За апошнія некалькі дзён краіна стала ахвярай адразу трох стыхій. У ноч на аўторак адбылося адразу 11 землятрусаў магнітудай ад 5 да 6,2 балаў з эпіцэнтрам у 80 кіламетрах ад найбуйнейшага вострава — Суматры. Адразу ўслед за гэтым была аб’яўлена пагроза цунамі.
Трохметровыя хвалі абрынуліся на архіпелаг Ментавэй. Яны забралі ў мора дзесяткі чалавек. Вада затапіла вуліцы і дома. Па папярэдніх падліках, ахвярамі паводкі сталі 113 чалавек, яшчэ звыш 500 лічацца прапаўшымі без вестак.
Урад ужо заявіў, што не быў гатовы да такіх разбуральных удараў стыхіі.Інданезія з’яўляецца часткай ціхаакіянскай паласы вулканаў і тэктанічных разломаў даўжынёй 40 тысяч кіламетраў і мае форму падковы. Менавіта тут знаходзіцца амаль 90% з прыкладна 1,5 тыс. вядомых вулканаў планеты, у тым ліку 328 з 540 дзеючых наземных вулканаў. Тут жа адбываецца пераважная частка ўсіх землятрусаў на планеце.
АП, паводле газета.ru