Другі саміт Усходняга партнёрства адбудзецца ў Будапешце ў маі 2011 года
Саміт дазволіць удзельнікам Усходняга партнёрства ацаніць ступень прагрэсу гэтай праграмы, а таксама выпрацаваць інструкцыі для наступных дзеянняў, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным
«Зараз для дынамікі працэсу важна, каб яна захоўвалася, каб можна было дасягнуць далейшых адчувальных вынікаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Савет ЕС заявіў пра намер садзейнічаць мабільнасці грамадзян краін Усходняга партнёрства шляхам спрашчэння візавага рэжыму і рэадмісіі. Аднак, адзначаецца ў
Ступень удзелу Беларусі ў двухбаковым супрацоўніцтве Усходняга партнёрства будзе залежаць ад унутранай палітычнай сітуацыі ў краіне, заявіў Савет ЕС. Такім чынам, ЕС будзе сачыць за развіццём сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.
Ініцыятыва Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» скіравана на збліжэнне ЕС з Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Устаноўчая сустрэча партнёрства адбылася ў Празе 7 мая 2009 гады.
Другому саміту Усходняга партнёрства будзе папярэднічаць міністэрская сустрэча ўдзельнікаў праграмы, запланаваная ў Бруселі на лістапад.
Антон Казанец, БелаПАН