Паплечнік Хусэйна асуджаны на смерць
26.10.2010 13:03
—
Новости Мира
Вярхоўны трыбунал Ірака прысудзіў аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Садама Хусэйна, былога прэм’ер-міністра краіны Тарыка Азіза, да смяротнага пакарання.
29 красавіка 2008 іракскі Вярхоўны трыбунал абвінаваціў Тарыка Азіза ў пакаранні 40 гандляроў у 1992 годзе. Тады 42 іракскіх рынкавых гандляры былі пакараныя праз некалькі гадзін пасля арышту па абвінавачанні ў штучным завышэнні коштаў на тавары першай неабходнасці ва ўмовах уведзеных супраць Ірака санкцый.
Падзяліцца навіной:
Reuters
Reuters