У кіроўны альянс у Латвіі ўвайшлі ультраправыя

Источник материала:  
22.10.2010 17:50 — Новости Мира
Урад Латвіі пастанавіў сфармаваць новую кіроўную кааліцыю, якая будзе ўключаць шматпартыйны альянс, у тым ліку ультранацыяналістаў.

Пра гэта 22 кастрычніка заявіў прэм’ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс.

Пасля перамогі правацэнтрысцкай партыі на парламенцкіх выбарах 2 кастрычніка кааліцыйныя перамовы зацягнуліся ў сувязі з асцярогамі, што альянс з нацыяналістычнымі поглядамі нанясе шкоду іміджу Латвіі на Захадзе і перашкодзіць прыязным адносінам з суседняй Расіяй.

Альянс «Усё для Латвіі і «За Айчыну і свабоду» складаецца з пяці чальцоў былога органа заканадаўчай улады, што складаўся са 100 чалавек і васьмі новага.

Кааліцыя будзе кантраляваць 63 месцы ў парламенце. Дамброўскіс заявіў журналістам, што вырашыў супрацоўнічаць з нацыяналістамі пасля таго, як яны паабяцалі не закранаць пытанняў этнічнай палітыкі балтыйскіх дзяржаваў.

Некаторыя ўльтранацыяналісты з партыі «Усё для Латвіі», прапанавалі, каб Латвія вырашыла свае этнічныя праблемы шляхам «рэпатрыяцыі» — слова, якое ў іх разуменні абазначае адпраўку этнічных расійцаў у Расію. Большасць латышоў палічыла прапанову скрайнасцю і адхіліла яе.

Падзяліцца навіной: 
online.wsj.com

←Свобода заявляет об избиении ее активиста днепропетровскими милиционерами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика