Цімашэнка: Крэмль захоплівае Украіну
«Украіну паглынаюць. Кіраўніцтва краіны лічыць усе уласнасцю, якую можна прадаць. Прыродныя рэсурсы, дзяржаўныя прамысловыя манаполіі, патокі дзяржаўных сродкаў, медыйныя арганізацыі і заводы. Расея ўжо скарысталася сітуацыяй, і, на мой погляд, у будучыні яны зробяць яшчэ больш», — сказала яна.
«Я не разумею, чаму, калі Януковіч прыйшоў да ўлады, і дэмакратыя пачатку разбурацца, заходнія палітыкі загаварылі аб стабільнасці.
Калі не называць рэчы іх сапраўднымі імёнамі і не гаварыць ні слова пра здзек з дэмакратыі, тады ўжо лепш наогул маўчаць», — адзначыла яна, параўнаўшы восем месяцаў праўлення прарасійскага прэзідэнта з «пахаваннем дэмакратыі».«Краінай кіруюць грошы і страх. Усё, што засталося ад нашых энергетычных рэсурсаў, паглынаецца. Гэта супрацоўніцтва слугі і гаспадара. Мы можам супрацоўнічаць і падтрымліваць сяброўскія адносіны з Расеяй, але мы не павінны прадаваць ім наш суверэнітэт ці адмаўляцца дзеля іх ад еўрапейскай інтэграцыі» , — перакананая Цімашэнка.
На яе думку, будучыя дамовы паміж Расеяй і Украінай скончацца тым, што краіна фактычна аддасць у рукі Масквы кантроль над эканомікай.«Расея, як і іншыя краіны свету, прасоўвае свае нацыянальныя інтарэсы. Праблема не ў Расеі, а ў тым, што ва Украіне дзейнічае пятая калона. Пазіцыя новай улады такая: мы валодаем краінай, і таму можам прадаваць усё, што захочам», — заявіла Цімашэнка.
Delfi.ua