Казахстан хоча збудаваць 5 АЭС па японскім і індыйскім праектах
Казахстан дамовіўся з Паўднёвай Карэяй аб сумесным будаўніцтве цеплаэлектрастанцыі каля Балхаша.
Таксама плануецца пабудаваць да пяці атамных электрастанцый, і ў гэтым Казахстану могуць дапамагчы Японія, Паўднёвая Карэя і Індыя.Паўднёвая Карэя і Казахстан прыйшлі да пагаднення аб будаўніцтве электрастанцыі, якая будзе працаваць на вугалі і кошт якой ацэньваецца ў 3,8 млрд даляраў. Электрастанцыю магутнасцю 660 мегават плануюць пабудаваць каля горада Балхаш. Будаўніцтва мусіць стартаваць у першай палове наступнага года, а скончыцца ў 2016 годзе.
Паўднёвая Карэя цяпер адчайна шукае пастаўшчыкоў рэдказямельных металаў, дэфіцыт якіх, паводле прагнозаў, павінен абвастрыцца на міжнародным рынку ў наступныя некалькі гадоў. Акрамя будаўніцтва ТЭС блізу Балхаша Паўднёвая Карэя і Казахстан таксама дамовіліся працягнуць супрацоўніцтва ў пошуку новых радовішчаў урану і іншых рэдкіх металаў.
Казахстан займае першае месца ў свеце па запасах урану, які выкарыстоўваецца як паліва для ядзерных рэактараў.
kabar.kg