Нобель-2010 па
05.10.2010 16:03
—
Новости Мира
Сёлетнюю Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі два народжаныя ў Расіі фізікі з Манчэстэрскага ўніверсітэта, Андрэй Гейм і Канстанцін Навасёлаў, за стварэнне графена і доследы над ім.
Графен- монаатамны пласт вугляроду. Гэты матэрыял выяўляе вялікую колькасць унікальных уласцівасцяў, якія можна вытлумачыць толькі ідэямі квантавай фізыкі. У прыватнасці, графен лічыцца самым трывалым матэрыялам на зямлі. Графен праводзіць электрычны ток і адначасова з’яўляецца празрыстым.
Варта адзначыць, што Андрэй Гейм стаў лаўрэатам «шнобеля» ў 2000 годзе, калі ён атрымаў яго разам з адным брытанскім фізікам за доследы, у якіх яны ўзнялі жабу ў паветра пры дапамозе магнітаў.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода